Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Міжнароднага інстытута імя Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, кандыдат тэхнічных навук Марыя Гермянчук – у праграме «Актуальны мікрафон».
Госця разам з вядучымі Аленай Швайко і Наталляй Сцёпачкінай узгадалі, якія наступствы мела трагедыя для нашай зямлі, што за жыццёва значныя ўрокі даў чалавецтву «мірны» атам, а таксама абмеркавалі, як сёння выглядае і кім кантралюецца сітуацыя.