Падзяліцца:
«40 гадоў музейнай гісторыі: факты і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.04.2021 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 08.04.2021
«40 гадоў музейнай гісторыі: факты і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.04.2021 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». На красавік прыпадае яшчэ адна юбілейная дата – 40-годдзе з дня стварэння Літаратурнага музея самага маладога класіка беларускай літаратуры. Адпаведна вызначана і тэма «Творчага вечара» – «40 гадоў музейнай гісторыі: факты і перспектывы».

Госці студыі – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі, навуковыя супрацоўнікі музея Ірына Мышкавец і Валянціна Кароткіна, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, адзін з былых дырэктараў музея Мікола Трус.

Праграма за 8 красавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: