Вялікі жывы канцэрт даў Узорны фальклорны ансамбль «Калыханка» у праграме «Тэрыторыя гуку»! Маленькія артысты з аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна спявалі беларускія народныя песні, а мастацкі кіраўнік калектыву Ларыса Рыжкова падчас паўз адказала на пытанні вядучай Аліны Страшкевіч. Слухаем? Вядома!