Падзяліцца:
Анастасия Болдесова о новациях в предпринимательской деятельности
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 12.07.2024
Анастасия Болдесова о новациях в предпринимательской деятельности Кіраўніком дзяржавы 22 красавіка 2024 г.падпісаны Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Прававы акт накіраваны на ўстанаўленне простых, зразумелых умоў і стымулаў для арганізацыі і маштабіравання «сваёй справы», стварэння канкурэнтнага асяроддзя паміж рознымі арганізацыйна-прававымі формамі малога бізнэсу.

1 ліпеня ўрад вызначыў пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці. Пералікі ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка 2024 года. З гэтага моманту дзяржаўная рэгістрацыя ІП па відах эканамічнай дзейнасці, не ўключаных у пералікі ўрада, ажыццяўляцца не будзе.

Для дзеючых ІП, віды эканамічнай дзейнасці якіх не ўвайшлі ў пералікі, прадугледжаны пераходны перыяд (да 31 снежня 2025 года) для перарэгістрацыі ў камерцыйную арганізацыю ў спрошчаным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Аб дэталях заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць прадпрымальніцкую дзейнасць, у эфіры «Актуальнага мікрафона» раскажа начальнік упраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Анастасія Болдзесава. Вядучыя эфіру – Дзмітрый Рубашны і Алена Давідовіч.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: