Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», з'яўляючыся аператарам ключавых элементаў электроннага ўрада, распрацаваў унікальны мабільны дадатак, які дазваляе грамадзянам і бізнесу вырашаць розныя жыццёвыя і дзелавыя сітуацыі анлайн.
Мабільны дадатак адзінага партала электронных паслуг «Е-Паслуга» – гэта больш за 500 сэрвісаў на падставе дакладных і актуальных звестак парадку 60 дзяржаўных інфармацыйных сістэм у розных сферах – нерухомасць і страхаванне, медыцына і адукацыя, экалогія, мытная справа і многае іншае!
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – Святлана Караневіч, начальнік аддзела электроннай камерцыі РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг».