Беларускае радыё сёлета адзначае 100-годдзе заснавання. У рубрыцы «Да 100-годдзя Беларускага радыё» знаёмім з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.
Госць эфіру – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Гаўрыловіч.
Радыё цэніць як крыніцу надзейнай інфармацыі і ведаў, сам удзельнічаў у многіх літаратурных праграмах.
«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 26 чэрвеня ў 3.30 і 21.00