Падзяліцца:
«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Валянцін Семяняка» – «Літаратурны калейдаскоп»
  • Перадача: Літаратурны калейдаскоп
  • Дата: 27.02.2025
«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Валянцін Семяняка» – «Літаратурны калейдаскоп»

Беларускае радыё сёлета адзначае свой шаноўны юбілей – 100-годдзе заснавання. Многія беларускія пісьменнікі – удзельнікі шматлікіх радыёперадач, па іх творах пастаўлены спектаклі.

Сёння прэм'ера рубрыкі «Да 100-годдзя Беларускага радыё». На працягу года мы будзем знаёміцца з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.

Госць – старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, пісьменнік Валянцін Семяняка.

Ён аўтар кнігі паэзіі «Зорка залатая», яго творы надрукаваны ў зборніках «Зоры над Зяльвянкай», «На Нёманскай хвалі», «Сувязь сэрцаў і дум» і іншых. Валянцін Міхайлавіч выступае і як перакладчык, з'яўляецца адным з укладальнікаў анталогіі «Сучасная руская паэзія» серыі «Сучасная літаратура краін СНД». А праграмы Беларускага радыё наш госць цэніць за інфарматыўнасць і творчы падыход, з задавальненнем прымае ў іх ўдзел.

«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 27 лютага ў 3.30 і 21.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: