Падзяліцца:
«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Віктар Праўдзін» – «Літаратурны калейдаскоп»
  • Перадача: Літаратурны калейдаскоп
  • Дата: 27.03.2025
«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Віктар Праўдзін» – «Літаратурны калейдаскоп»

Беларускае радыё сёлета адзначае 100-годдзе заснавання. Многія беларускія пісьменнікі – удзельнікі шматлікіх радыёперадач, па іх творах пастаўлены спектаклі. На працягу года ў рубрыцы «Да 100-годдзя Беларускага радыё» знаёмім з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.

Госць эфірупісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктар Праўдзін.

Радыё суправаджала яго ўсё жыццё – з дзяцінства да сталасці. Асаблівую цікавасць выклікалі літаратурныя праграмы, спектаклі па лепшых творах беларускіх і замежных пісьменнікаў. Віктар Праўдзін шмат бываў у Доме радыё, з цеплынёй успамінае творчыя сустрэчы ў студыі, цікавыя эфіры.

«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 27 сакавіка ў 3.30 і 21.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: