«Тое, што мы бачылі ў 2020 годзе, паказвае: грамадскай думкай спрабуюць маніпуляваць з-за мяжы, весці людзей за сабой не на карысць Беларусі, а на карысць тых інтарэсаў, якія ёсць дзесьці за мяжой», — заявіў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч у інтэрвʼю Беларускаму радыё. Яшчэ некалькі цытат.
«Таму неабходна накіраваць гэтую энергію і цікавасць людзей у пазітыўнае рэчышча. У любой дзяржаве, у тым ліку і ў Беларусі, хапае нявырашаных праблем. Але гэта не значыць, што мы павінны ўсё разбурыць дашчэнту, каб потым будаваць нешта незразумелае. Пытанне: каму гэта новае будзе выгадна? Любыя рэвалюцыйныя ўзрушэнні — гэта ломка. А пабудаваць потым штосьці новае — гэта вялізныя выдаткі часу і сродкаў. Мы павінны шанаваць тое, што маем. На Усебеларускім народным сходзе вось гэтыя рэчы будуць выразна паказаныя. Гэта не значыць, што мы павінны закасцянець. Мы павінны ісці наперад і развівацца».
«Вельмі важна, каб працягвалі дзейнічаць дыялогавыя пляцоўкі, якія і сёння працуюць на ўзроўні мясцовых улад. Лічу, што гэта абавязкова павінна прысутнічаць. Узнікаюць тыя ці іншыя праблемы, і павінна быць месца, куды людзі могуць прыйсці і разам з прадстаўнікамі ўлады абмеркаваць і выпрацаваць нейкі механізм рашэння. Прапануй, як ты бачыш гэта, давай абмяркуем... Гэтыя рацыянальныя рэчы, якія будуць агучаны, павінны шырока выкарыстоўвацца».
«Вельмі важна, што ў дзяржаве створаны такі інстытут, як Усебеларускі народны сход. Ён дазваляе органам кіравання, дзяржаўным структурам узаемадзейнічаць з прадстаўнікамі грамадскасці, працоўнымі калектывамі, людзьмі з месцаў, якія бачаць на практыцы, як і што рэалізоўваецца. На Усебеларускім народным сходзе неабходна зверыць глабальны курс, які выпрацоўваецца».