Намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Кузьміч і дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Віталь Лапа – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага.
Што пагражае зямельным рэсурсам Беларусі, як захаваць урадлівасць глебы, калі і як трэба даваць зямлі адпачынак і навошта ў асушаныя балоты вяртаюць ваду?