Падзяліцца:
Думкі скрозь стагоддзі. Георгій Каніскі  – «Святло душы»
  • Перадача: Святло душы
  • Дата: 27.02.2023
Думкі скрозь стагоддзі. Георгій Каніскі  – «Святло душы»

Калі ў 1835 годзе ўпершыню былі надрукаваны творы архіепіскапа Магілеўскага Георгія Каніскага, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, які быў у цэнтры духоўных пошукаў часу, спачувальна адгукнуўся думкам пастыра зямлі беларускай: «проповеди Георгия просты и даже несколько грубы, как поучения старцев первоначальных; но их искренность увлекательна...»

Духоўная спадчына слыннага прапаведніка XVIII стагоддзя, як і яго асоба, прываблівалі многіх даследчыкаў і літаратараў, якія жадалі наблізіць яе да сучаснай ім мовы.

Па блаславенні тагачаснага архіепіскага Магілеўскага і Мсціслаўскага Максіма выпускнік філалагічнага факультэта Магілеўскага ўніверсітэта Сяргей Сомаў пачаў друкаваць пропаведзі Каніскага ў «Могилевских епархиальных ведомостях». Праца таксама патрабавала адаптацыі мовы да разумення сучаснага чытача і прывабіла маладога даследчыка да духоўных глыбінь думак архіпастыра.

Цяпер Сяргей Эдуардавіч Сомаў – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратуры Магілеўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра імя Георгія Каніскага – адзін з прызнаных даследчыкаў шматбаковай дзейнасці свяціцеля і яго лёсу.

Эдуард Сомаў – госць праграмы «Святло душы» – 25 лютага ў 7.30.

Фрагменты Дзённіка Георгія Каніскага гучаць у перакладзе на беларускую мову паэтэсы Галіны Каржанеўскай.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: