Біяграфіі таленавітых навукоўцаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў пераконваюць у тым, што творчасць не ведае межаў. Глыбокае зацікаўленне і неабыякавасць да прадмета вывучэння, спазнання яго глыбіннай сутнасці нараджаюць шмат яркіх прыкладаў. Яшчэ раз пацвярджаюць думку, што ўсё сапраўднае патрабуе ўласнай самааддачы творцы.
«Энцыклапедычны універсалізм і душа даследчака. Да 90-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, фалькларыста і літаратуразнаўца Арсеня Ліса» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч.