Падзяліцца:
«Душа вяртаецца дадому…» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.02.2020 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 27.02.2020
«Душа вяртаецца дадому…» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.02.2020 (аўдыё)

«Душа вяртаецца дадому…» Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Пра спадчыну генія беларускай паэзіі і сустрэчы з ім у рэальным жыцці, яго шчырую падтрымку маладых талентаў, адчуванне роднага слова і слугаванне яму на працягу ўсяго жыцця, ды шмат чаго іншага, што дазваляе нам ужо сёння называць паэта класікам беларускай літаратуры...

Госці студыі: літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Ірына Багдановіч, мастак і паэт Рыгор Сітніца, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева.

У праграме гучаць вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова.

Эфір за 27 лютага ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: