Нарадзіўся Леў Іванавіч Ашанін 30 мая 1912 года на Волзе, у прыгожым, старадаўнім гарадку Рыбінску. Вялікая руская рэчка ў гэтай мясцовасці была асабіста паэтычнай і прыгожай, мабыць таму Ашанін з дзяцінства цягнуўся да вершаў, музыкі і прыроды. Яго бацька памёр рана, выхоўвала хлопца матуля, якая была педагогам. Дзесяцігадовым яна перавезла сына ў Маскву і гэты горад стаў для Ашаніна другой радзімай.
Дзяцінства было звычайным – вучыўся ў школе, працаваў на чыгуналіцейным заводзе, удзельнічаў у літаратурных гуртках. У 1930-м яго вершы заўважылі і пачалі друкаваць. Першая надрукаваная аповесць «Этажи» была пра жыццё школьнікаў. А першая лірычная песня з’явілася ў 1940 годзе «Если любишь – найді», а выканаў яе Леанід Уцёсаў.
У 1936 годзе Леў Ашанін паступае ў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага, займаецца ў семінары Уладзіміра Лугоўскага. У той час ён мабыць і не думаў, што стане прафесарам гэтай паважанай вышэйшай установы, будзе вучыць творчую моладзь.
Ашанін шмат працаваў і шмат ездзіў па краіне. Ён не мог сядзець на адным месцы. Нездарма яго першая кніга вершаў называлася «Всегда в пути». Ён забіраўся у самыя дальнія куткі, палярныя ільдзіны, гарачыя пяскі пустыні і усюль гучалі яго песні.
Былі ў Льва Ашаніна і дзве асабістыя песні, якія сталі гімнамі. Іх выконвалі на сусветных фестывалях на розных мовах. Гэта «Гимн демократической молодёжи» і «Гимн международного союза студентов».
Асаблівую ўвагу Ашанін надаваў ваеннай лірыцы. Дарэчы, калі ў маршала Георгія Жукава спыталі, якія песні ваенных гадоў ён лічыць лепшымі, вялікі палкаводзец, крышачку паразважаў і выдзеліў тры, адна з іх «Дороги» на вершы Льва Ашаніна і музыку Анатоля Новікава.
Як прызнаваўся сам Леў Ашанін, яму вельмі камфортна працавалася з кампазітарам Аркадзем Астроўскім. У гэтым творчым тандэме нарадзілася шмат прыгожых песень. Узгадаем іх «Дворовый цикл». Па словах аўтараў, з’явіўся ён пад уплывам італьянскіх фільмаў. Першая песня прагучала ў 1962 годзе ў эфіры радыёперадачы «Доброе утро». Выканаў яе Іосіф Кабзон.
Без перабольшання, «Дворовый цикл» можна назваць своеасаблівым гімнам 60-х гадоў. Але ж нараджаліся ў гэты час і іншыя песні. Адна з із – «Песня любві», якую спяваў Георг Отс.
Леў Іванавіч Ашанін – лаўрэат шматлікіх конкурсаў. У 1950 годзе паэту прысуджаецца Сталінская прэмія. А яго знакаміты «Солнечный круг», які перамог у 1963 годзе на песенным фестывалі ў Сопаце, тады спявала Тамара Міянсарава...
Перадачу падрыхтавала аўтар і вядучая Святлана Колмак. Эфір за 30 мая.
«Радыёла» у эфіры па суботах, з 8-15 да 9-00.