У адной з экспазіцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – партфель, скрыпка са смычком, фатаграфія начальніка штаба 10-й арміі генерал-маёра Сцяпана Іванавіча Любарскага. Нават на дарогах вайны ён не развітваўся са скрыпкай. Ёсць сведчанні, што зроблена яна ў XIX стагоддзі па ўзору скрыпак сусветнавядомага майстра Антоніа Страдзівары.
Сцяпан Любарскі – наш зямляк, кадравы ваенны, прафесійны шлях якога пачаўся падчас грамадзянскай вайны. Ён аўтар вучэбных дапаможнікаў і першых савецкіх ваенных манаграфій, у якіх абагулены вопыт грамадзянскай вайны ў Іспаніі і ваенных падзей на рацэ Халхін-Гол...
У Вялікую Айчынную генерал-маёр Любарскі прымаў удзел у шэрагу найважнейшых аперацый, у тым ліку па вызваленні роднай для яго Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Генерал Любарскі загінуў 16 красавіка 1945 года пад горадам Форст, за некалькі дзён да Перамогі.
Пра лёс Сцяпана Іванавіча і яго скрыпку добра ведае старшы навуковы супрацоўнік аддзела рэчавых крыніц фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Дар'я Бярозка.
Праграма «Эпізоды вялікай вайны» за 15 снежня ў 11.15.