Знакамітая песня АЛЯКСАНДРЫ ПАХМУТАВАЙ, словы якой вынесены ў загаловак, амаль паўвека была самай яркай візітоўкай яе першага выканаўцы – ЛЬВА БАРАШКАВА.
Абаяльны, кучаравы, з адкрытай усмешкай, добрым поглядам і мяккім, аксамітным барытонам, гэты спявак у свой час быў жаданым госцем у любым кутку Саюза. Папулярнасць ЛЬВА БАРАШКАВА у сярэдзіне 60-х-пачатку 70-х была бясспрэчнай: паклонніцы з кветкамі каля службовага ўваходу і начныя званкі іх асабліва экзальтаваных прадстаўніц. Яго пазнавалі на вуліцы, а ў савецкай ватэрпольнай камандзе на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годе ён нават быў талісманам – спартсмены лічылі, што песня «Ваше благородие, госпожа Удача» у выкананні БАРАШКАВА, праслуханая напярэдадні гульні, павінна прынесці поспех. Пачынаў жа свой творчы шлях ЛЕЎ БАРАШКАЎ як драматычны акцёр, і не часта, але ж здымаўся ў кіно...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.