«Небяспека крыецца не ў самім штучным інтэлекце, а ў чалавеку, які ім кіруе і ставіць яму задачы» – упэўнены прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій БДУІР, доктар тэхнічных навук Уладзімір Галянкоў.
Госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя Рубашнага і Алены Вахрамеевай распавёў, дзе ў Беларусі вучацца кіраваць штучным інтэлектам, наколькі запатрабаваныя нашы спецыялісты і ў якіх сферах аўтаматызаваныя сістэмы ніколі не заменяць людзей.