Камсамольскае юнацтва нашага госця – гэта рамантыка 1970-х, студэнцкія будаўнічыя атрады, асобнай старонкай якіх з'яўляецца будоўля Байкала-Амурскай магістралі, сусветна вядомая як БАМ. А яшчэ гэта «каманда маладосці», якой было падуладна ўсё. Іх запал, жаданне жыць і працаваць на значных для СССР аб'ектах, выклікаюць захапленне і павагу. А песні? «Не расстанусь с комсомолом», «Это наша с тобой биография», «Любовь, комсомол и весна», «Легенды расскажут, какими мы были»…
Каб скіраваць суразмоўцу на ўспаміны, аўтар перадачы прыгадала некалькі яркіх выказванняў пра матэматыку, адно з іх – «нельга быць сапраўдным матэматыкам, не будучы хоць трошкі паэтам!» І гаворка атрымалася!
Доктар педагагічных навук, прафесар механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый МЯДЗВЕДЗЕЎ – у аўтарскім праекце «Галерэя» Валянціны СТЭЛЬМАХ.
Праграма «Галерэя» за 5 кастрычніка ў 9.05.