У Вялікай студыі Дома радыё адбылася чарговая акустычная сустрэча. У госці да аўтара праграмы Аліны Страшкевіч завіталі зорныя студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў і ўладальнікі грантаў спецыяльных фондаў. Міхаіл Ваўчкоў, Лізавета Кейзерава і Павел Цыганюк займаюцца ў класе заслужанага артыста Беларусі, прафесара Мікалая Іванавіча Сеўрукова. А па-за заняткамі, у рэальным жыцці, выдаюць сапраўдны музычны клас! Слухайце самі!
«Тэрыторыя гуку» за 6 чэрвеня ў 21-00.