Сёлета музычны свет адзначае 250-годдзе з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена. Яго музыка − міжнародны культурны здабытак, які ўключылі нават у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА! Па сённяшні дзень Бетховен − адзін з найбольш выконваемых кампазітараў у свеце.
18 верасня ў малой зале Белдзяржфілармоніі піяніст і дырыжор ДЗМІТРЫЙ ЗУБАЎ сыграе фартэпіянныя санаты венскага класіка. Гэта падзея, прымеркаваная да юбілейнай музычнай даты, стала прыгожай нагодай, каб сустрэцца з маэстра на «Тэрыторыі гуку»!