Падзяліцца:
Ларыса Ласоцкая. Першая флейта – «Тэрыторыя гуку» (аўдыё)
  • Перадача: Тэрыторыя гуку
  • Дата: 14.09.2020
Ларыса Ласоцкая. Першая флейта – «Тэрыторыя гуку» (аўдыё)

Каля 30 гадоў таму яна прыйшла ў аркестр Вялікага тэатра Беларусі. Першым яе спектаклем стаў «Дон Кіхот» і гэты дзень − 30 верасня 1992 года − яна не забудзе ніколі! Зрэшты, нават сёння, звыкла займаючы сваё месца за пюпітрам у аркестравай яме, яна неверагодна хвалюецца перад кожным сола…

Першая флейта сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, а з нядаўняга часу яшчэ і заслужаная артыстка нашай краіны ЛАРЫСА ЛАСОЦКАЯ – гераіня «Тэрыторыі гуку» – аўтарскай праграмы АЛІНЫ СТРАШКЕВІЧ.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: