7 і 8 сакавіка ў 22.05 у «Тэатры Беларускага радыё» слухайце радыёспектакль «Лятучы Галандзец» паводле аднайменнага апвядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Яго творчасць заўсёды выклікала цікавасць для мастацкіх перастварэнняў у розных жанрах. Сёння можна гаварыць пра асобны радыётэатр Караткевіча на Беларускім радыё, у рэпертуары якога – звыш 30-ці назваў. Фактычна прысутнічае ўся магчымая палітра радыёдраматургіі.
Новая наша пастановачная работа – радыёспектакль «Лятучы Галандзец» паводле аднайменнага апавядання маладога пісьменніка Караткевіча, якое ўпершыню было надрукавана ў 1961-м годзе ў кнізе «Блакіт і золата дня».
Госці студыі: рэжысёр Алег Вінярскі і артысты Сяргей Лапаніцын, Аляксандр Ніканенка, Наталля Саламаха, Канстанцін Воранаў, Уладзімір Іваноў.
«Творчы вечар» у эфіры – 5 сакавіка ў 21.20.