У Музеі прыроды і экалогіі праходзіць незвычайная персанальная выстава ўдзельнікаў мастацкага праекта «Маладыя таленты сталіцы». Яе ўдзельнікі – юныя мастакі. На вернісажы больш за 20 мастацкіх работ, прысвечаных Году малой радзімы.
Першая персанальная выстава – што гэта для творцы-пачаткоўца? Падказка для далейшага прафесійнага выбару, чарговы этап у дзіцячым захапленні ці проста незабыўныя эмоцыі? Пра гэта і раскажуць юныя мастакі ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». І разам з куратарам выставы Кацярынай Панасюк правядуць захапляльную віртуальную экскурсію.
Эфір – у суботу, 29 жніўня, у 11-00.