Падзяліцца:
«Музейныя праекты: ад задумы да ўвасаблення» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 31.03.2026
«Музейныя праекты: ад задумы да ўвасаблення» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Неразгаданая дасюль прырода таленту відавочна сведчыць пра здольнасць людзей адораных успрымаць жыццё куды больш тонка і абвострана. А значыць – даваць яму крыху іншую адзнаку і напаўняць яго сваім светаадчуваннем.

«Актыўны дыялог: сучаснасць класікі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Мы працягваем нашы сустрэчы напрыканцы месяца, каб нагадаць слухачам пра цікавыя і важныя музейныя праекты, якія на гэты раз здзейсніліся ў сакавіку.

Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Міхась Бараноўскі і загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова.

«Творчы вечар» за 31 сакавіка ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: