Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя Глінкі ў адышоўшым годзе адсвяткаваў 95-годдзе.
Шаноўную дату адна з найстарэйшых навучальных устаноў краіны сустрэла аншлагавымі канцэртамі і міжнароднымі перамогамі.
Лаўрэаты шматлікіх конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі пабывалі і ў Вялікай студыі Дома радыё.
Гасцямі Аліны Страшкевіч сталі навучэнцы чацвёртага курса цыклавой камісіі баян-акардэон Іван Ваўчок, Дар'я Гізун, Ягор Працэўнікаў, Дар'я Самахвал, Эдуард Юхнік і старшыня цыклавой камісіі Аляксандр Іванавіч Каліна.