80-гадовы юбілей святкуе беларускі кампазітар Валерый Карэтнікаў.
Ён добра вядомы пераважна як аўтар камернай музыкі, якая трывала ўвайшла ў педагагічны рэпертуар і ўпрыгожвае практычна ўсе музычныя конкурсы, што адбываюцца сярод юнацкай і падлеткавай аўдыторыі. Гэта і не дзіва – больш за 20 гадоў Валерый Карэтнікаў выкладаў кампазіцыю ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Вучні Карэтнікава неаднаразова станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Аўтар праекта «Творчы вечар» Віктар Кісцень завітаў у госці да кампазітара, зазірнуў у яго творчую лабараторыю, а таксама даведаўся, як другі разрад па цяжкай атлетыцы дапамог юбіляру ў занятках кампазіцыяй.
Праграма за 27 студзеня ў 21-05.