Нацыянальная акадэмія навук ініцыявала правядзенне Усебеларускай акцыі па стварэнні больш поўнага летапісу пра Вялікую Айчынную вайну. Новы лічбавы банк даных аб'яднае існуючыя архіўныя звесткі з раней невядомай інфармацыяй, якая захоўваецца ў сямейных архівах, будзе апрацаваны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і стане агульнадаступным.
Загадчык аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН прафесар Аляксей Літвін і вучоны сакратар установы Андрэй Салаўянаў – у гасцях у вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Швайко і Наталлі Сцёпачкінай – якім будзе алгарытм дзеянняў і хто і як можа прыняць удзел у акцыі.