Новы трылер «Забароненая зона» кінарэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў абяцае прадставіць у красавіку на суд гледачоў Беларусі і шэрагу краін свету. Хто ў камандзе стваральнікаў фільма, адкуль такая цікавасць да яго ў Еўропе, якія краіны яго ўжо набылі для сваіх гледачоў? Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў і PR-менаджар Ганна Новік у гасцях у вядучых праграмы «Настрой!» Святланы Мятлевай і Віктара Шулешкі распавялі, як сёння трэба здымаць кіно, якое будзе цікавым для людзей, каго з рэжысёраў паважае сам Мітрый і якімі будуць яго наступныя крокі.