Падзяліцца:
«Па сутнасці. 100 гадоў камсамолу Беларусі» Радыёблог Алены Швайко
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 23.09.2020
«Па сутнасці. 100 гадоў камсамолу Беларусі» Радыёблог Алены Швайко

Заўтра мы адзначым асаблівы дзень – 100 гадоў камсамолу Беларусі. Дата сімвалічная! Гэта не проста маладзёжны рух у дзяржаве, гэта веха, якая пакінула незабыўны след у жыцці многіх пакаленняў нашай краіны. Так моладзь савецкага часу была самай ініцыятыўнай. Яна не баялася працы, актыўна садзейнічала новым будоўлям. Памятаеце – Байкала-Амурскую магістраль? Колькі беларусаў прайшло праз БАМ. І сёння яны – пакаленне сталага ўзросту – ўспамінаюць з удзячнасцю тую школу загартоўкі і патрыятызму. У музеі камсамола, які адкрыўся нядаўна ў Рэспубліканскім доме моладзі, можна пабачыць фотаздымкі таго часу. Будаўніцтва станцыі Залацінка. Снег амаль у поўны рост студэнта-студатрадаўца. Працуюць па 12 гадзін. Тут жа ў музеі фотаздымкі пасляваеннага часу. Камсамольцы два разы на тыдзень выходзілі на аднаўленне Мінска, выходзілі ў свабодны час ад абавязковай работы, выходзілі не за грошы, а каб аднавіць родную сталіцу, абласныя гарады, свае разбураныя школы і пасёлкі.

Першы запіс у працоўнай кніжцы Пятра Міронавіча Машэрава – першы сакратар ЦКЛКСБ, 1947 год. Знакаміты беларус, асоба легендарная. Наогул абноўленая экспазіцыя музея расказвае пра асноўныя перыяды векавой гісторыі станаўлення і развіцця маладзежнага руху ў Беларусі: ад першых камсамольскіх ячэек, далей ваеннае ліхалецце і пасляваеннае жыцце, студатрадаўскі і фестывальны маладзежны рух. Ахоплівае увесь перыяд існавання беларускага камсамола. Для пакалення, якое прайшло самы цікавы і рамантычны перыяд камсамольскага жыцця – 100-годдзе, безумоўна, вяртанне ў юнацтва. Тады і песні былі іншымі. І грошы былі не такімі ўжо важнымі, калі побач сябры, цікавая справа і студатрадаўскі запал. Дарэчы, на адкрыццё музея прыйшлі людзі, для якіх камасамол быў лёсам, жыццём і прафесіяй. Знаёмае прозвішча – Аляксандр Шакуцін – старшыня савета дырэктараў ААТ “Амкадор” – аказваецца студатрадаўскае жыцце адшліфавала яго, як асобу. Дарэчы, працаваў звычайна ў атрадзе ўрачом.

Уладзімір Дражын сёння актыўны член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адназначна лічыць, што камсамол даў пуцеўку ў яго прафесійнае станаўленне. Праца ва ўрадзе, на дыпламатычнай рабоце. І галоўнае, лічыць ен, камсамол дае дакладныя маральныя арыенціры. Такія людзі сення, іх прыклад і энтузіязм павінны стаць мудрай асновай для выхавання сучаснай моладзі. Сёння яна іншая: іншыя тэхналогіі і зусім іншыя каштоўнасці. Але ж важна шукаць водгук ў сэрцы, гаварыць пра юнацтва сваіх бацькоў і дзядоў. Моладзь трэба выхоўваць на лепшых традыцыях краіны. Тое, што сучасная моладзь умее стратэгічна мысліць, бачыць сваё сапраўднае і планаваць будучыню, - вельмі каштоўна. Але галоўнае, каб побач з ёй былі дасведчаныя людзі, тыя, хто прайшоў загартоўку жыццём і валодае пэўным вопытам. Т тут трэба падказаць, засланіць ад жыццевых памылак, даць сапраўдны маральны арыенцір замест уяўных псеўда-ідэалаў, навязанных замежнымі адміністратарамі тэлеграм-каналаў…

Юбілей камсамола – знакавая дата, асабліва для пераемніцы, сучаснай маладзежнай арганізацыі Беларусі – Беларускага рэспублікаскага саюза моладзі. Думаць, аналізаваць, зацікавіць, адкінуць стэрэатыпы ў рабоце, быць першымі, і, як кажуць, крэатыўнымі!

Са святам, камсамольцы!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: