Падзяліцца:
«Па сутнасці. День сям'і – цудоўнае свята!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 15.05.2020
«Па сутнасці. День сям'і – цудоўнае свята!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

Сёння – Дзень сям’і. Цудоўнае свята, якое яшчэ раз нагадвае нам, што сям’я — галоўнае ў жыцці. Любыя нягоды абыйдуць, калі побач родныя людзі, якія дапамогуць, падтрымаюць ў цяжкую жыццёвую хвіліну. Можна схавацца ад любога негатыву пад дах сямейнага тыла.

Сям’я — гэта той падмурак, на якім фарміруецца моцнае грамадства ў дзяржаве. Таму дзяржава і клапоціцца, каб сям’я была ў дабрабыце, мела патэнцыял: і духоўны, і фінансавы.

У Беларусі сямейнай палітыцы надаеца велізарная ўвага. Возьмем такую катэгорыю як шматдзетныя. Крыху статыстыкі ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Усяго на 1 мая 2020 года для шматдзетных сем'яў адкрыта больш за 83 тысячы дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал».

Праграма сямейнага капіталу дзейнічае ў Беларусі з 2015 года і з'яўляецца доўгатэрміновай у сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. Яна даказала сваю эфектыўнасць і з 1 студзеня гэтага года яе вырашылі прадоўжыць на новую пяцігодку. Сямейны капітал устаноўлены ў памеры 22,5 тысячы беларускіх рублёў. Назначаецца пры нараджэнні альбо ўсынаўленні трэцяга ці наступных дзяцей.

Аднак тут ёсць нюанс, характэрны для праграм абедзвюх пяцігодак. Звярнуцца па сямейны капітал неабходна на працягу 6 месяцаў з дня з’яўлення малыша. Гэта значыць, што пасля 1 студзеня гэтага года некаторыя сем'і адкрылі дэпазітныя рахункі на дзяцей, народжаных да гэтай даты. І вось што важна, па 30 чэрвеня яшчэ могуць паступаць звароты па старой праграме.

Вырашана, што права распараджацца сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцём 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, на паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, ці проста аддаць маці на накапляльную пенсію. Многія ўжо скарысталіся магчымасцю датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу. Паступіла каля 14 тысяч такіх заяў.

Больш за ўсе яны выкарыстаны на паляпшэнне жыллевых умоў. Тут лідзіруе Брэсцкая вобласць. Далей ідуць Мінская, Гомельская, Мінск, Гродзенская вобласць, Віцебская і Магілёўская вобласці.

Яшчэ да дасягнення 18 гадоў грошы можна выкарыстоўваць на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах; пагашэнне запазычанасці па крэдытах, атрыманне платных медыцынскіх паслуг пры складаных і высокатэхналагічных аперацыях у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі.

І яшчэ некалькі цікавых лічбаў. Летась у Беларусі было заключана амаль 63 тысячы шлюбаў. Сярэдні ўзрост тых, хто ўступае ў шлюб: жанчыны 26 гадоў, мужчыны пасля 28-мі.

Яшчэ раз віншую ўсіх з сённяшнім цудоўным святам – Днём сям’і! Захоўвайце свае сямейныя традыцыі, перадавайце іх праз пакаленні, атуліце клопатам і пяшчотай родных і, галоўнае, беражыце адно аднаго, нягледзячы ні на што!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: