Сёння ўсе часцей мы чуем пра кансалідацыю беларускага грамадства. Валанцёры БРСМ, сацыяльныя службы, спецыялісты Чырвонага крыжа – усе, каму неабыякавы лёс пажылых людзей, пільна адсочваюць сітуацыю ў краіне. Да прыкладу, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі амаль сфарміраваў каманду валанцераў «Добрае сэрца» для дапамогі пажылым, інвалідам, адзінокім людзям. Жадаючыя яшчэ могуць трапіць у гэту каманду. Між іншым, толькі за мінулы тыдзень валанцеры Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ даставілі пажылым мінчанам з хранічнымі захворваннямі амаль 1,5 тысячы рацэптаў.
Працуюць яны ў звязцы з сацыяльнымі тэрытарыяльнымі цэнтрамі і спецыялістамі Чырвонага Крыжа. Дарэчы, беларускае таварыства Чырвонага Крыжа прапанавала ўсім службам размежаваць паўнамоцтвы і абавязкі. Спецыялісты таварыства ўзялі на сябе сястрынскі ўход за найбольш хворымі пажылымі людзьмі, за тымі, каму патрэбен пастаянны медыцынскі клопат. Вядзецца штодзённы маніторынг сітуацыі падчас кансультацый з замежнымі нацыянальнымі цэнтрамі Чырвонага Крыжа еўрапейскіх дзяржаў.
Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей фарміруе таксама базу жадаючых паўдзельнічаць у акцыі «Мы клапоцімся пра вас». Гэтыя добраахвотнікі пры неабходнасці складуць валанцёрскі атрад дапамогі пажылым. Ініцыятыва была абвешчана ў канцы мінулага тыдня. Яе фармат работы: бязвыплатная дапамога адзінокім пажылым людзям і інвалідам ў дастаўцы на дом прадуктаў і лекаў. Зараз дастаткова рэсурсу работнікаў і саміх сацыяльных тэрытарыяльных цэнтраў Мінска, аднак пры вострай неабходнасці з банка даных валанцераў могуць запрасіць добраахвотнікаў. Для іх спецыяльны інструктаж. Кожны атрымае персанальны бейдж з фатаграфіяй. І з кожным будзе заключана адпаведнае пагадненне. Толькі пасля гэтага валанцёры змогуць адправіцца па адрасах.
Спецыяльна агучваю такія дэталі. Паколькі сення шмат выпадкаў, калі пад выглядам валанцераў, медыцынскіх работнікаў да пажылых людзей прыходзяць махляры. Яны падманам авалодваюць грашовымі зберажэннямі. Могуць прадаць нібыта лекавую бялізну за вялікія грошы. На жаль, здараюцца вось такія агідныя учынкі. Словам, патрэбна ў кожнага абавязкова спытаць пасведчанне.
А ўвогуле, у кожным сацыяльна-тэрытарыяльным цэнтры есць спісы людзей, якім іншы раз цяжка дабрацца да той аптэкі альбо крамы. Таму валанцеры будуць мець такія спісы. Дапоўню, што такі фармат наладжаны па ўсей Беларусі, ва ўсіх рэгіёнах.
У гэты няпросты перыяд надзвычай важная ўвага да пажылых людзей, якім трэба быць дома. Старэйшае пакаленне, якое прайшло ваеннае ліхалецце і многія нягоды — людзі сціплыя. Звычайна, яны не жадаюць каго-небудзь турбаваць. Таму трэба дайсці да кожнага, даведацца, у чым ён мае патрэбу. Калі ёсць дзеці, родныя, якія могуць даставіць усё неабходнае, – гэта добра. У экстранных выпадках, упэўнена, дапамогуць маладыя суседзі.
Але ўсё ж хацелася б яшчэ раз звярнуцца да пажылых беларусаў. Вы абавязкова атрымаеце дапамогу, калі ўзнікла патрэба ў леках альбо прадуктах. Ведайце тэлефоны сваіх паліклінік і сваіх сацыяльных цэнтраў. Не рызыкуйце здароўем, беражыце сябе! Унукі, выставы і канцэрты пачакаюць…
Выкарыстаны ілюстрацыі з матэрыяла «Жодзінскіх навін».
