Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Е. Полацкай створаны, як філіял Беларускага політэхнічнага інстытута, у далёкім 1968 годзе, амаль адначасова з пачаткам будаўніцтва Наваполацка і яго хімічнага гіганта. Новая прамысловая галіна Беларусі мела патрэбу ў маладых кадрах, і тады, для стварэння яго навуковай базы, былі запрошаныя навукоўцы з многіх гарадоў Савецкага Саюза. У верасні 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут быў ператвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Яшчэ з пачатку 1990-х гадоў яго кіраўніцтва, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полаччыны сталі падымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплексу будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Аднак, ход станоўчаму вырашэнню пытання дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і ў лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў.
Вядома, спатрэбілася велізарная праца па іх рэстаўрацыі, і цяпер Полацкую альма-матэр можна назваць універсітэтам-музеем, бо гэта найстарэйшая навучальная ўстанова краіны, гісторыя якой сыходзіць углыб стагоддзяў.
Пра яе мы даведаемся ад кіраўніка турыстычнага цэнтра Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Аляксандра Барысевіча, які правядзе слухачоў па музейных аўдыторыях і залах.