Падзяліцца:
Полоцкий государственный университет: от прошлого к настоящему – «Свет души», 30.12.2023
  • Перадача: Святло душы
  • Дата: 30.12.2023
Полоцкий государственный университет: от прошлого к настоящему – «Свет души», 30.12.2023

Кожную гадзіну ва ўнутраным дворыку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта гучыць старадаўні студэнцкі гімн «Гаўдэамус», нагадваючы турыстам і навучэнскай моладзі аб высокім акадэмічным статусе і шматвяковай гісторыі альма-матэр. На сценах будынка карціны знакамітых выпускнікоў Полацкага езуіцкага калегіума – Івана Хруцкага, Валенція Ваньковіча, Феадора Талстога.

Супрацоўніца турыстычнага цэнтра Марыя Кавукіна знаёміць з «рэктарскай» галерэяй, з інжынернымі і мастацкімі ідэямі Габрыэля Грубера, які прыбыў у Полацк у 1784 годзе. Створаныя ім асабіста, альбо пад яго кіраўніцтвам, машыны і механізмы не толькі актыўна выкарыстоўваліся ў навучальным працэсе, але і з поспехам дэманстраваліся гасцям. Адным з самых вядомых тварэнняў майстра была механічная галава. Паводле апісанняў, высока ў сцяне была ўсталяваная галава старца з доўгімі сівымі валасамі. Механічная канструкцыя з рухомымі дэталямі «гаварыла» на ўсіх распаўсюджаных у той час мовах і адказвала на любыя пытанні наведвальнікаў.

Сучасныя ўмельцы здолелі стварыць аналагічны механізм. Зараз дзіўны старац ахоўвае Кнігу рэгістрацыі студэнтаў. Калісьці наведвальнікі Полацкай карціннай галерэі, размешчанай у гэтым гістарычным комплексе, маглі ўбачыць у двары жудасную карціну: літаральна раздушаны авіяцыйнай бомбай будынак. Зараз – выдатная канцэртная зала.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: