Росквіт таленту ЛЕАНІДА КАСТРЫЦЫ прыпаў на 40-я – пачатак 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Многія мелодыі знаных савецкіх кампазітараў набылі вядомасць дзякуючы менавіта яго рэдкаму па прыгажосці барытону.
На жаль, запісаў ЛЕАНІДА КАСТРЫЦЫ захавалася не шмат, хаця вядомасць яго была бясспрэчная. ЛЕАНІД ГЕРАСІМАВІЧ заўчасна пайшоў з жыцця, яму быў толькі 51 год. Амаль на тры дзесяцігоддзі пра спевака забыліся, і толькі з вяртаннем цікавасці да эстраднага рэтра яго імя і голас загучалі зноў...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.