У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучала кампазіцыя «Памяць Зямлі» паводле балад паэта Алега Лойкі. Прэм'ера падрыхтавана да 95-годдзя класіка беларускай літаратуры.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Плануючы свой штодзённы расклад, не забывайцеся пра мастацкае слова.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за 28 чэрвеня ў 23.00.