Спецыяліст аддзела медыка-сацыяльнай работы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Анацка – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага.
Якія якасці дапамагаюць стаць сапраўднай медыцынскай сястрой па прафесіі альбо выконваць гэтыя абавязкі па прызванню? Хто яны, лепшыя сёстры міласэрнасці Беларусі, адзначаныя на міжнародным узроўні? Чым унікальная медыка-сацыяльная служба Беларускага Чырвонага Крыжа?..