Асноўныя тэмы:
Аграрыі гатовы выканаць пастаўленую задачу ў 11,5 мільёнаў тон збожжа. Нягледзячы на надвор'е, веснавыя палявыя работы актыўна пачаліся ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай.
Мінсельгасхарч разлічвае нарасціць экспарт прадукцыі і перавысіць паказчык у $10 млрд.
Штучны інтэлект дапамагае ў сельскай гаспадарцы і не толькі. Пра гэта можна будзе ўбачыць і пачуць на форуме ў Віцебскай вобласці.
Фінал 15 сезона праекта «100 ідэй для Беларусі» – моладзь прадставіць свае распрацоўкі ў сталіцы.
Адзіны школьны ўрок сёння будзе прысвечаны трагедыі ў Хатыні.
Абласны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі правядуць сёння у Гомельскім рэгіёне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.