Асноўныя тэмы:
Патэнцыйныя бізнес-праекты, культурнае і спартыўнае супрацоўніцтва. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з расійскім прадпрымальнікам Дзмітрыем Мазэпіным.
Дэпутаты на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі 7 законапраектаў, у тым ліку па пытаннях дарожнай дзейнасці, а таксама па фізічнай культуры, спорце і турызме.
Свята сяброўства, адзінства і каларыту. У Гродне пройдзе XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
Форум маладых літаратараў праводзяць у Мінску. Больш як 100 аўтараў з усіх рэгіёнаў краіны абмяркоўваюць новыя творчыя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.