Асноўныя тэмы:
Суседзяў не выбіраюць, з суседзямі патрэбна жыць ў міры і згодзе. Хто альбо што стаіць за дзеяннямі Літвы, якая закрыла пагранпераходы на мяжы з Беларуссю?
Пераарыентацыя грузавых патокаў прывяла да павелічэння чэргаў на пунктах пропуску «Грыгароўшчына» і «Казловічы». Перавозчыкі пачалі звяртацца ў мытню для змянення месца дастаўкі.
Шлях з Мінска ў Гродна стане не толькі больш бяспечным, але і хуткім. На пад'ездзе да абласнога цэнтра ідзе завяршальная стадыя работ на мадэрнізацыі трасы М-6.
Святло, камера, Беларусь! У Мінску працягваецца міжнародны кінафестываль «Лістапад».
У Доме радыё вызначаюць лепшых прадстаўнікоў творчай моладзі. Набліжаецца трэці тур рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.