Асноўныя тэмы:
Мерапрыемствы ваеннай падрыхтоўкі ва Узброеных Сілах, абстаноўка вакол краіны, дапамога аграрыям з боку ваеннаслужачых у перыяд уборачнай кампаніі. Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад міністра абароны.
Беларусь гатова нарошчваць аб'ёмы тавараабароту з Егіптам, рэалізоўваць праекты ў сферы сельгасмашынабудавання, развіваць партнёрства ў сферах аховы здароўя, навукі і тэхналогій, адукацыі.
Няўстойлівае надвор'е стрымлівае тэмпы масавага жніва. Раскажам, як гаспадаркі краіны плануюць карэкціраваць тактыку ўборкі і выконваць задачы, пастаўленыя на селектарнай нарадзе Прэзідэнтам.
Сезон масавай нарыхтоўкі чарніц у Беларусі ў самым разгары. Як арганізавана работа спажыўкааперацыі па закупцы дзікаросаў у насельніцтва?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.