Асноўныя тэмы:
Саюзная дзяржава дэманструе ўстойлівы рост эканомікі і тавараабароту, нягледзячы на знешні ціск. Рэкордны тавараабарот больш чым ў $50 млрд – паказчык таго, што эканомікі развіваюцца і ўзаемадапаўняюць адно аднаго. На тыдні народы Беларусі і Расіі адзначаць Дзень яднання.
Сёлетні набор у ВНУ краіны перавысіць 48 тысяч чалавек, з іх амаль 32 тысячы прымуць на бюджэтную форму навучання.
У Беларусі вызначаць, як развіваць прыдарожны сэрвіс да 2030 года. Сучасная тэндэнцыя – усё больш значэння ў прыдарожных аб'ектах грамадскага харчавання надаецца эстэтыцы.
Упершыню ў Беларусі: у Віцебску пачнуць выпускаць грануляваны шрот. Як перапрацоўваюць чорнае золата палёў? Раскажам.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.