Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў магчымасці дасягнення 2 млрд долараў тавараабароту з Узбекістанам. Беларуска-узбекскае супрацоўніцтва на парадку дня ў Палацы Незалежнасці.
Беларусі неабходна мець апорныя кропкі ў Афрыцы, з якіх можна было б супрацоўнічаць з краінамі кантынента, якія маюць для нас цікавасць. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка МЗС.
Праверка Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, працягваецца ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны.
У Год беларускай жанчыны – увага на жаночае лідарства. Стартаваў сумесны праект Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі і Федэрацыі прафсаюзаў.
Мадэрнізацыя і перааснашчэнне жывёлагоўчай галіны – сярод прыярытэтных задач на пяцігодку. Раскажам, як зменшыць расходы на будаўніцтва і эфэктыўна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.