«Чым больш у пчаляра прафесійны стаж, тым менш ён сам і яго сям'я любяць есці мёд» – сцвярджае кіраўнік галіновай лабараторыі пчалярства Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Дзмітрый Рахматулін.
Госць вядучых праграмы «Настрой!» Святланы Мятлевай і Віктара Шулешкі распавёў, чаму свет пчол – гэта іншае вымярэнне і што пра яго ведае навука, дзе захаваліся самыя старажытныя беларускія пчолы і чаму менавіта пчолы датычныя да ўзнікнення цывілізацыі.