Мы ўзгадваем спявачку, чыя творчасць заставалася шчыра любімай у некалькіх пакаленняў слухачоў – МАРЫЮ ПАХОМЕНКА. Песні, якім яна наканавала калісьці шчаслівы лёс, па сённяшні дзень застаюцца толькі яе песнямі.
Яна спявала заўсёды і ўсюды, і нават атрымлівала ў дзённік заўвагі ад настаўнікаў: «Спявае на ўроках!» Разам са школьнымі сяброўкамі арганізавала вакальны квартэт, і калі адзін з ленінградскіх Дамоў культуры праводзіў набор у маладзёжны ансамбль, на праслухоўванні адораных дзяўчат прынялі. А калі ў Ленінградзе гастраляваў аркестр Алега Лундстрэма, вядомы джазмэн наведаў адну з рэпетыцый у Доме культуры і быў ураджаны яркімі, зладжанымі галасамі юных выканаўцаў...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.