Каардынатар праекту па арганізацыі сямейнага і дзіцячага актыўнага адпачынку ForestCamp Алена Дубаўцава – госця вядучай «Сямейнай праграмы» Таццяны Гулейка.
Якія выпрабаванні, радасці і нечаканыя адкрыцці чакаюць удзельнікаў падарожжаў? Колькі талентаў можна адкрыць у сабе за адзін паход? Ці сапраўды ў лесе не да гаджэтаў і чаму дзеці і бацькі вяртаюцца ў праект зноў і зноў?