Падзяліцца:
Шляхам экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Карма-Чачэрск  – «Святло душы»
  • Перадача: Святло душы
  • Дата: 03.04.2023
Шляхам экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Карма-Чачэрск  – «Святло душы»

Працягваем 29-ю экспедыцыю па Палессю: Карма-Чачэрск.

Кармянскі раённы мемарыяльны музей імя Панцеляймона Лепяшынскага знаходзіцца ў вёсцы Ліцвінавічы, дзе праходзіла дзяцінства паплечніка Леніна, агента бальшавіцкай газеты «Іскра», які паходзіў са святарскага роду. Яго бацька ў Ліцвінавічах быў настаяцелем царквы святых Касмы і Даміяна. У 1918 годзе Лепяшынскі ўваходзіць у склад Народнага камісарыята асветы, які ўзначальваў Луначарскі. Тады вырашалася пытанне: якой быць савецкай школе. Свой варыянт прапанаваў Панцеляймон Лепяшынскі, які аказаўся звязаным з яго роднымі Ліцвінавічамі, дзе ён арганізаваў школу-камуну для дзяцей.

Чачэрск уваходзіць у «Залатое кальцо Гомельшчыны». Славіцца знакамітай ратушай і храмам Праабражэння Господняга, збудаванага ў канцы XVIII стагоддзя па адных звестках італьянскім архітэкатрам Джакама Кварэнгі, па другіх рускім майстрам Васілем Бажэнавым ў форме ратонды – акруглага храма. Настаяцель храма Генадзь Хаткевіч пазнаёміў з гісторыяй святыні.

«Святло душы» за 1 красавіка ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: