Падзяліцца:
Шляхам экспедыцыі «Дарога да святыняў». Палессе  – «Святло душы»
  • Перадача: Святло душы
  • Дата: 20.03.2023
Шляхам экспедыцыі «Дарога да святыняў». Палессе  – «Святло душы»

Працягваем 29-ю экспедыцыю па Палессю: Капаткевічы, Сасновы Бор, Карма.

Сустрэчы на новых месцах адбываюцца ля воінскіх мемарыялаў, там жа ўдзельнікі праводзяць урокі духоўнасці, наведваюць мясцовыя святыні.

Школа ў Капаткевічах вялікая, тут вучацца дзеці і з навакольных весак. З любоўю настаўнікі і вучні збіралі школьны музей. Тутэйшую Пакроўскую царкву адбудавалі яшчэ бабулі і дзядулі сённяшніх вучняў. Расказваем дзеткам пра пуцяводную Пакроўскую Загорье-Сталовіцкую ікону Багародзіцы, пра тое, як знойдзена яна была на Святым Полі пад Баранавічамі, дзе адбываліся баі Першай сусветнай вайны.

Сасновы Бор – невялікае паселішча ў Светлагорскім раёне. Ад яго да вёскі Узнаж некалькі хвілін хады. Крочым са Святым Дабратворым Агнём да Успенскай царквы...

У храмах Гомельскай епархіі экспедыцыю сустракае велічная ікона, складзеная з чатырох ушанаваных багарагодзічных святынь гомельшчыны – Юравіцкай, Васькоўскай, Казаміраўскай і Скіткоўскай ікон Божай Маці…

«Святло души» за 18 сакавіка в 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: