Мы рыхтуемся да падзеі, якая, па сутнасці, стала знакавай для далейшага развіцця нашай дзяржавы – Усебеларускага Народнага Сходу. Шостае па ліку, “народнае веча”, павінны вызначыць архіважныя задачы, прыняць рашэнні, якія стануць лёсавызначальнымі на пяцігадовы перыяд для краіны. Прычым рашэнні будуць прымаць прадстаўнікі беларускага грамадства з розных сфер дзейнасці. Якіх рашэнняў чакаюць беларусы ад “народнага веча”, якія прапановы дасылаюць на сайт Сходу і што галоўнае ў дыскусіях дыялогавых пляцовак з удзелам моладзі?
Пра гэта раскажа першы эпізод спецыяльнага праекта “Грамадства і ўлада”. Аўтар Алена Швайко акцэнтавала ўвагу на той аналітычнай рабоце з людзьмі, якую сёння праводзяць дэпутаты Савета Рэспублікі Нацыянальнага Схода. Слухайце праект ў 15:30 і дасылайце свае прапановы аўтару праекта.