Падзяліцца:
«Свет пачынаўся – праз слова». Людміла Сільнова – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 21.05.2026
«Свет пачынаўся – праз слова». Людміла Сільнова – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Сёння будзем гаварыць пра кнігу даўнюю і сучасную. Наша госця амаль 40 гадоў працавала ў навуковым аддзеле кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і амаль столькі ж займаецца ўласнай творчасцю. Выдадзена каля дзясятка паэтычных і празаічных кніг, у тым ліку і для дзяцей. Нядаўна выйшла яшчэ адна з цудоўнай назвай «На празрыстай мове радзімы». Але ўсё мае сваю гісторыю.

«Свет пачынаўся – праз слова...» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – паэтэса і перакладчыца, ветэран бібліятэчнай справы Людміла Сільнова.

«Творчы вечар» за 21 мая ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: