Прадстаўнік кампаніі-правайдэра электронных плацяжоў Артур Ангілевіч – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Вольгі Сямашка і Дзмітрыя Рубашнага.
Толькі зручнасць стаіць за ростам папулярнасці інтэрнэт-крам і анлайн-паслуг, альбо падводныя камяні ўсёж-такі ёсць? На што звяртаць увагу, робячы пакупкі ў сеціве? Як дзейнічаць пры памылковых ці злачынных фінансавых стратах?